Як рабочыя падтрымалі журналістаў БТ, якія аб'явілі пра забастоўку

17/08/2020 - 15:13

17 жніўня рабочыя мінскіх прадпрыемстваў, якія аб'явілі забастоўку, прайшлі вялізным шэсцем на Белтэлерадыёкампаніі (па некаторых ацэнках, у ім удзельнічала да 10 тысяч чалавек). Яны прыйшлі, каб падтрымаць супрацоўнікаў БТ, якія аб'явілі страйк з палітычнымі патрабаваннямі. Каля Белтэлерадыёкампаніі быў арганізаваны шматтысячны мітынг. Сам будынак упрыгожылі разнастайнымі плакатамі. У ім дарэчы было шмат сілавікоў.

Пасля 16-й значная частка пратэстоўцаў пайшла да будынка Міністэрства аховы здароўя падтрымаць акцыю пратэсту медыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі