Як не згубіць правы па новым законе “Аб дарожным руху”?

16/05/2018 - 11:24

На “Прававым форуме Беларусі” праходзіць грамадскае абмеркаванне новай рэдакцыі закона “Аб дарожным руху”. Кіроўцы дакументам не задаволеныя. Ды і як ты будзеш задаволены, калі ДАІ плануе налічаць балы за дапушчаныя парушэнні, а за 15 набраных балаў за год пазбаўляць правоў?

Сярод іншых прапановаў – дазволіць расіянам ездзіць па Беларусі па іх нацыянальных пасведчаннях кіроўцы нават пасля набыцця беларускага грамадзянства, спыніць дзеянне “бестэрміновых” правоў 1-м студзеня 2020 года і іншае. Як зменіцца жыццё кіроўцаў, калі закон будзе прыняты ў выглядзе, прапанаваным сілавікамі? Абмяркоўваем гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё з аўтамабільным экспертам Аляксеем Хвашчынскім – галоўным рэдактарам аўтамабільнага партала ABW.by.нні!

Слухаць ці спампаваць падкаст ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі