На сваім 25-годдзі "Крама" грала як у 25 (фота)

13/11/2016 - 13:35

12 лістапада ў мінскім Prime Hall гурт "Крама" святкуе 25-гадовы юбілей. Павіншаваць генералаў айчыннага року прыходзяць сябры па музычнаму цэху: J:морс, "Палац", Neuro Dubel i Trubetskoy выходзяць на невялікія, "разагрэўныя" сэты і абавязкова выконваюць кавер на юбіляраў. Саму "Краму" публіка сустракае бурнымі авацыямі, а потым разам з Ігарам Варашкевічам і музыкамі падпявае ўсе песні, нават забытыя "Доўгія ногі" ды "Чакай". Дарэчы, падчас канцэрта "Крама" грае некалькі песень з колішнім барабаншчыкам Андреем Філатавым і басістам Русланам Праўдай і прадстаўляе новага бубнача Аляксандра Манецкага (экс "Новы Іерусалім").

Як і абяцае Ігар Варашкевіч, гурт дэманструе добра вядомыя і любімыя ўсімі песні ў новым варыянце, новае гучанне і абсалютна добрую форму.

Уладзімір Пугач віншуе "Краму" з юбілеем
Гурт "Палац"
Аляксандр Кулінковіч
Trubetskoy

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі