Узімку скура мае асаблівую патрэбу ў доглядзе
Зіма — найгоршы час для скуры твару: холад і сухое паветра негатыўна ўплываюць на яе, праз што выглядаем мы, чаго ўжо хаваць, часта горш. Добрая навіна: праблем са скурай зімой можна ўнікнуць, калі прытрымлівацца простых парадаў.
Так, сонца можа пашкодзіць вашу скуру нават зімой, нягледзячы на тое, што ультрафіялетавы індэкс (УФ-індэкс) знаходзіцца на нулі.
Што такое SPF і чаму абарона ад сонца патрэбна не толькі на пляжы
Сонечныя прамяні зімой па-ранейшаму могуць уяўляць значную пагрозу для здароўя скуры, а таксама здольныя выклікаць сонечныя апёкі і заўчаснае старэнне. Таму ўзімку выкарыстоўвайце ласьёны ці крэмы з SPF са значэннем 30 або вышэй.
Гіалуронавая кіслата — папулярны інгрэдыент у сродках для догляду скуры. Яна дапамагае затрымліваць вільгаць і таму мінімізуе шкоду ад падзення тэмпературы паветра.
Гіалуронавая кіслата — гэта тое, што "захоўвае вашу скуру прыгожай і пругкай", кажа Сафія Селігман, вядомы касметолаг з Вашынгтона.
Селігман рэкамендуе выкарыстоўваць гіалуронавую кіслату круглы год і зрабіць яе неад'емнай часткай любога догляду скуры. Яе варта выкарыстоўваць два разы на дзень— раніцай і ўвечары.
Высокая тэмпература вады спрыяе сухасці скуры, таму старайцеся не перабіраць з гэтым, прымаючы душ або ванну. Тое ж самае датычыць і скуры рук: посуд варта мыць у прахалоднай вадзе, каб захоўваць яе ў здаровым выглядзе.
Дарэчы, увільгатняць скуру варта, пакуль яна яшчэ вільготная.
Скура, як і ўвесь арганізм, вельмі моцна залежыць ад таго, што мы ямо. Узімку часта хочацца спажываць больш простых вугляводаў і іншых прадуктаў з высокім глікемічным індэксам. Але гэта спрыяе, напрыклад, з'яўленню вугроў.
Для здароўя і прыгажосці скуры старайцеся не перабіраць з булачкамі і шакаладам і дадаваць больш гародніны і садавіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут