Як цэнзура закрэсліла верш у лісце палітвязня Максіма Знака

25/11/2020 - 12:06

Бацька палітвязня Максіма Знака Аляксандр Знак прадэманстраваў у Facebook прыклад цэнзуры ў лісце сына з-за кратаў. У ім быў закрэслены кароткі верш. Ад яго засталося толькі адно слова.

Максім ставіць нумары на свае лісты. Ліст з вершам быў 12-ы. Бацька кажа, што атрымаў не ўсе папярэднія.

А ў лісце № 13 цэнзар не стаў закрэсліваць сказы, проста адрэзаў палову першага аркуша.

Максім Знак — юрыст каманды Віктара Бабарыкі, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады. За кратамі ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску знаходзіцца ўжо больш за два месяцы.

Максім Знак яшчэ на волі / З архіву Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі