Працэдура выбараў у Каардынацыйную раду сёлета будзе прасцейшай, чым мінулым разам / iStock
З 11 па 17 траўня 2026 года адбудуцца анлайн-выбары ў Каардынацыйную раду 4-га склікання.
Еўрарадыё праслухала прэс-канферэнцыю з удзелам распрацоўшчыка платформы “Тры сланы” Паўла Лібера, які забяспечвае тэхнічны бок падзеі, і распавядае, як беларусы, якія знаходзяцца ў Беларусі і ў эміграцыі, змогуць паўдзельнічаць у электаральнай кампаніі без рызыкі для ўласнай бяспекі.
Па словах Лібера, для выбаршчыкаў прадугледжаны два асноўныя каналы для галасавання, выбар канкрэтнага залежыць ад месцазнаходжання чалавека.
Для тых, хто за мяжой, рэкамендуецца карыстацца мабільным дадаткам. Яго назва будзе адрознівацца ад ранейшай — Belarus ID — праз патрабаванне Apple, а спампаваць яго можна будзе прыкладна з 8–9 траўня. Раней гэта зрабіць не атрымаецца, каб рэжым Лукашэнкі не паспеў падрыхтавацца да блакіроўкі сэрвісу.
Тым, хто жыве ў Беларусі, Лібер прапануе скарыстацца вэб-каналам сэрвісу праз браўзер. Гэта будзе больш бяспечна, бо мабільны дадатак складана выдаліць без пакідання слядоў пасля ўстаноўкі. Сэрвіс будзе карыстацца спецыяльнай спасылкай, якая не пакідае гісторыі наведвання ў правайдара.
Сам працэс галасавання будзе выглядаць наступным чынам.
А пасля застаецца дачакацца толькі вынікаў галасавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут