Павел Вінаградаў
Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў быў палітвязнем за сваё жыццё ўжо тройчы. І яго вызваленне па “памілаванні”, якое адбылося 11 верасня 2025 года, таксама не было першым — гэтак жа “мілаваў” рэжым Вінаградава і раней. Але дэпартавалі з краіны яго ўпершыню. Дый шмат чаго іншага, выглядае на тое, падчас гэтага зняволення было ўпершыню…
Чаму не выехаў з краіны ў 2021 годзе, калі была такая магчымасць, і з чым нечаканым сутыкнуўся падчас апошняга зняволення? Дзе знаходзіў сілы супрацьстаяць здзекам і прыніжэннем і як успрыняў дэпартацыю з Беларусі па вызваленні? Ці гатовы прабачыць Лукашэнку і ці бачыць сэнс працягваць змаганне з рэжымам у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут