Анастасия Лузгина / Архіў
Удары па Wildberries і Ozon: што гэта азначае для беларускага бізнесу? Пасля атак на расійскія склады праблемы адчулі і беларускія прадпрымальнікі: у кагосьці згарэў тавар на дзясяткі тысяч рублёў, у кагосьці парушыліся пастаўкі і завіслі заказы. Наколькі небяспечнай аказалася залежнасць беларускага бізнесу ад расійскай лагістыкі і маркетплейсаў?
Пра гэта і пра стан беларускай эканомікі пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Абмяркуем вынікі працы эканомікі за студзень–ліпень, крыніцы росту, інвестыцыі і новыя ўмовы крэдытавання, планы ўрада на 2027 год, супрацоўніцтва з М'янмай і, вядома, валютны курс.
Асобна разбярэм узмацненне кантролю за наяўнасцю айчыннай прадукцыі на прылаўках.
Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут