The Washington Post: напад на Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы

29/04/2022 - 10:59

Напад на галоўнага рэдактара расійскай недзяржаўнай "Новой газеты", нобелеўскага лаўрэата Дзмітрыя Муратава арганізавалі расійскія спецслужбы, піша The Washington Post са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе ЗША. Якое менавіта пацверджанне маецца ў амерыканцаў, невядома.

7 красавіка Муратава аблілі фарбай, якая ўтрымлівала ацэтон, у цягніку Масква — Самара. У яго ў выніку дыягнаставалі хімічныя апёкі вачэй. Непасрэднага выканаўцу паліцыя дагэтуль не затрымала, хаця яго асоба вядомая. "Муратаў, вось табе за нашых пацаноў", — крыкнуў мужчына, абліваючы журналіста фарбай.

У канцы сакавіка "Новая газета" прыпыніла працу праз ціск уладаў. Яе журналісты, якія з'ехалі за мяжу, арганізавалі рэсурс "Новая газета. Европа". Аднак у Расіі яго заблакавалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі