Washington Post: 26 лютага Хрэнін тэлефанаваў Рэзнікаву з прапановай капітуляцыі

24/08/2022 - 12:30

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на трэці дзень вайны тэлефанаваў украінскаму калегу Аляксею Рэзнікаву з прапановай капітуляцыі. Пра гэта піша аўтарытэтнае амерыканскае выданне The Washington Post.

Паводле звестак газеты, тэлефанаванне адбылося 26 лютага. Хрэнін, як паведамляецца, "дрыготкім голасам" сказаў, што перадае пасланне міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу: "Калі Украіна падпіша акт аб капітуляцыі, уварванне спыніцца". У адказ Рэзнікаў заявіў, што гатовы прыняць капітуляцыю расейскага боку.

Таксама ў акртыкуле згадваецца тэлефонная размова Хрэніна з Рэзнікавым напярэдадні расійскага ўварвання ва Украіну — 22 лютага. Тады Хрэнін, нібыта, даў слова афіцэра, што наступу з тэрыторыі Беларусі не будзе.

Як вядома, наступ на Украіну з тэрыторыі Беларусі расійскія войскі вялі з першага дня агрэсіі — з 24 лютага. Абстрэл Украіны ракетамі з тэрыторыі Беларусі перыядычна працягваецца да цяперашняга часу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі