Вызвалены топ-менеджэр PandaDoc Віктар Куўшынаў, які быў за кратамі амаль год

20/08/2021 - 20:17

Вызвалены топ-менеджэр PandaDoc Віктар Куўшынаў, паведамляе reform.by са спасылкай на яго сваякоў. Ён быў апошнім з супрацоўнікаў кампаніі, які заставаўся за кратамі. Правёў у зняволенні амаль год. Быў прызнаны палітвязнем.

Куўшынава і яшчэ трох супрацоўнікаў PandaDoc затрымалі 2 верасня 2020-га. У мінскім офісе кампаніі прайшоў ператрус. Чацвёра затрыманых, у тым ліку і Віктар Куўшынаў, сталі фігурантамі крымінальнай справы. Спачатку іх падазравалі ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, пасля абвінавацілі па артыкуле "Махлярства". Заснавальнікі кампаніі звязвалі крымінальны пераслед сваіх супрацоўнікаў у Мінску з праектам дапамогі сілавікам, якія вырашаць змяніць прафесію. Мікіта Мікада абвясціў аб прыпыненні гэтага праекта.

У кастрычніку 2020-га тром з чатырох затрыманых супрацоўнікаў PandaDoc змянілі меру стрымання. Дырэктара Дзмітрыя Рабцэвіча выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт, а галоўнага бухгалтара Юлію Шардыка і Уладзіслава Міхалапа адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Дапамога звольненым сілавікам спынена, але Куўшынаў усё сядзіць, гаварыў у канцы 2020-га Мікада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі