Вызначаныя тэрміны ўступнай кампаніі ў ВНУ

31/03/2018 - 08:56

Міністэртсва адукацыі сваёй пастановай вызначыла тэрміны сёлетняй уступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі. Паводле пастановы, прыём дакументаў для паступлення будзе праходзіць з 12 па 17 ліпеня — абітурыенты змогу падаваць іх у дзяржаўныя ВНУ для навучання за кошт бюджэту або ў недзяржаўныя ўстановы адукацыі, дзе навучанне вядзецца на платнай аснове.

З 15 лістапада па 5 снежня будуць прымаць дакументы ад тых, хто паступае на завочную форму навучання ва ўстановы сельскагаспадарчага профілю.

Для паступлення ў дзяржаўныя ВНУ на платнай аснове без здачы ўступных экзаменаў будзе іншы графік:

  • з 12 па 31 ліпеня — у Акадэміі МУС, Магілеўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 12 ліпеня па 2 жніўня — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў;
  • з 12 ліпеня па 4 жніўня — у іншых установах вышэйшай адукацыі.

Выпуснікі профільных класаў (груп) педагагічнага напрамку, якія паступаюць на педагагічныя спецыяльнасці, змогуць падаць дакументы ў ВНУ з 12 па 14 ліпеня.

Зацверджаны таксама графік здачы ўступных выпрабаванняў у шэрагу ВНУ краіны:

  • 18-21 ліпеня — Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС;
  • 18-26 ліпеня — Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў;
  • 18-25 ліпеня (дзённая форма) і 6-15 снежня (завочная форма) — ВНУ сельскагаспадарчага профілю.
  • 18-24 ліпеня — іншыя ВНУ.

У пастанове прапісаныя таксама тэрміны залічэння абітурыентаў і дадатковага набору, тэрміны ўступнай кампаніі для замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі