Вызначаны фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

20/08/2019 - 17:58

Вызначаны фіналісты нацыянальнага адбору на дзіцячае "Еўрабачанне", інфармуе тэлеканал "Беларусь 1". Сярод іх няма гурта  "Нясумны ўзрост", у складзе якога выступаў Арцём Макей, сын міністра замежных спраў.

Удзельнікаў праслухоўвання, якое 20 жніўня прайшло ў Белтэлерадыёкампаніі, было 38. З іх у фінал трапілі 10: Марыя Ермакова (Мінск), "VETRA"; Соф’я Храловіч (Мінск), "Давай танцуй"; Марыя Жыліна (Мінск), "Спявала, гукала, чакала"; Арына Пехцерава (Магілёў), "Never Again"; Анастасія Жабко (Мінск), "Зразумей мяне"; Лізавета Міснікава (Мінск), "Попельны"; Соф’я Рустамава (Брэст), "Скажы мне"; Гурт "Зефір" (Мінск), "Лепшыя і першыя"; Ксенія Галецкая (Гомель), "A better world"; Гурт Мonkey Tops (Мінск), "Паглядзі на нас".

Выніковы гала-канцэрт мусіць адбыцца не пазней за 27 верасня. Пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы і суддзі. Ён прадставіць нашу краіну на дзіцячым “Еўрабачанні” ў Польшчы 24 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі