Вызначаны даты матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі

22/02/2019 - 11:21

Вызначаны даты матчаў 1/4 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Першыя паядынкі прызначаныя на 9 сакавіка, калі сустрэнуцца БАТЭ і "Іслач" (матч у адказ — 14 сакавіка), "Віцебск" і гомельскі "Лакаматыў" (другі паядынак — 16 сакавіка). 10 сакавіка згуляюць "Шахцёр" і "Белшына", мінскае "Дынама" і "Слуцк" (матчы ў адказ адбудуцца 15 сакавіка), інфармуе прэс-служба АБФФ.

Сёлета фінальны паядынак Кубка Беларусі пройдзе ў Віцебску. Яго прызначылі на 26 траўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі