Вызначаны 6 кропак размяшчэння амерыканскіх войск на ўсходзе Польшчы

17/06/2019 - 09:40
Марыюш Блашчак / Reuters

Варшава і Вашынгтон вызначылі шэсць кропак на ўсходзе Польшчы, у якіх размесцяцца амерыканскія войскі. Аб гэтым па вяртанні з ЗША паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Паводле яго слоў, узмацненне ўсходняга флангу NATO неабходна "дзеля стрымлівання агрэсара", перадае Onet. "Парушэнне польскіх меж павінна пагражаць не лакальным, а глабальным канфліктам, у адпаведнасці з прынцыпамі NATO", — сказаў Блашчак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі