Выступ Лявона Вольскага на “Фэсце насустрач вясне” адменены

05/03/2016 - 09:01

Выступ Лявона Вольскага на “Фэсце насустрач вясне” адменены. Пра гэта музыка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.

“Сябры, мушу папярэдзіць, што майго канцэрта на гэтым фэсце не будзе. Проста, каб вы ведалі. Чаму? Таму што пільныя музыказнаўцы ў цывільным маюць сваё ўяўленне пра розныя "дэмакратызацыі", "лібералізацыі" і "тварам да Яўропы"", — піша Лявон.

Фэст насустрач вясне” пройдзе 12 сакавіка ў загарадным клубе “Фестывальны” ў 23 кіламетрах ад Мінска. Лявон Вольскі планаваўся на ім, як адмысловы госць і мусіў закрываць вечар.

“Вы ведаеце, у нас не ўсе дакументы былі атрыманыя, — каментуе сітуацыю супрацоўніца “Фестывальнага”. — У нас не было атрыманае гастрольнае пасведчанне. Мы яго проста не прасілі. Не вельмі правільна з нашага боку атрымалася. Справа ў тым, што малады супрацоўнік займаўся гэтым пытаннем і ён не ведаў, што трэба. А мы позна пра гэта даведаліся”.

Нагадаем, апошнія гады ў Лявона Вольскага заўсёды ўзнікаюць праблемы з афіцыйнымі выступамі. Пры гэтым чыноўнікі настойліва даказваюць, што ніякіх “чорных спісаў” музыкаў у Беларусі няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі