Выступ Лукашэнкі 22 чэрвеня пакажуць у жывым эфіры на тэлеканалах

21/06/2016 - 10:29

Выступ Аляксандра Лукашэнкі 22 чэрвеня пакажуць у жывым эфіры на беларускіх тэлеканалах, яго можна будзе паслухаць і на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Кіраўнік дзяржавы ў сераду выступіць з дакладам падчас пятага Усебеларускага народнага сходу. Цырымонія адкрыцця сходу (пасля яе пачнецца выступ Лукашэнкі) пачнецца заўтра а 12-й гадзіне.

Як адзначае БЕЛТА, чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка ў сваёй прамове будзе гаварыць пра вынікі і перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, пра праблемы і шляхі іх вырашэння. Ён спыніцца і на знешняй палітыцы нашай краіны.

Усебеларускі народны сход працягнецца ў чацвер, 23 чэрвеня. Лукашэнка і ў гэты дзень паўдзельнічае ў яго працы. З 12-й да 13-й гадзіны чакаецца яго выступ з заключным словам на закрыцці форума.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі