Вынесены прысуд па справе аб збіцці незалежнага аналітыка Сяргея Чалага

13/08/2018 - 16:13

13 жніўня суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд па справе аб збіцці незалежнага аналітыка Сяргея Чалага і яго сябра Анатоля Сакалоўскага. 29-гадовы аддзелачнік Аляксандр Рублёў атрымаў 3 гады пазбаўлення волі, 33-гадовы электраманцёр Кірыл Доўнар — 3 гады "хіміі".

Здарэнне адбылося ўначы 19 траўня. Чалага і Сакалоўскага збілі ў двары дома па вуліцы Леніна, 6 у Мінску. Па версіі Рублёва, кампанія Чалага абразіла яго жонку і таму ён з сябрам (дарэчы, у стане алкагольнага ап'янення) і збілі мужчын. Сяргей Чалы тады быў шпіталізаваны. Сваю віну абвінавачаныя прызналі толькі часткова.

Чалы збіраўся спагнаць 5000 рублёў маральнай кампенсацыі "салідарна з абодвух абвінавачаных". Паводле прысуду, гэтая сума складзе 1000 рублёў. Суму Сакалоўскага знізілі з 500 да 250 рублёў.

Чалы пасля збіцця. Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі