"Выходжу!" — Марш памяці Рамана Бандарэнкі ў фота

15/11/2020 - 21:46
Сілавікі і мірныя пратэстоўцы на "Плошчы Перамен" у Мінску 15 лістапада 2020 года / Еўрарадыё

У 99-ы па ліку пратэстны дзень у Беларусі прайшла акцыя памяці забітага жыхара "Плошчы Перамен" Рамана Бандарэнкі. У гэты дзень беларусы збіраліся ўспомніць загінулых падчас пратэстаў, але як і тыдзень таму, тысячы сілавікоў спрабавалі ўсімі сіламі перашкодзіць гэтым планам, таму арганізаванага шэсця не атрымалася.

15 лістапада выйшлі Гомель, Брэст, Гродна, Віцебск, Жлобін, Баранавічы, Навагрудак, Ляхавічы (туды ўпершыню прыгналі аўтазакі). У Мінску з раніцы было ўсё так, як цяпер па нядзелях — у горад прыехала разнастайная спецтэхніка і людзі ў чорным і аліўкавым. Пасля 9 раніцы перастаў працаваць мабільны інтэрнэт, і зачыніліся многія станцыі метро. І ўжо на месцы збору маршу — у раёне метро "Пушкінская" — пачаліся першыя затрыманні, у тым ліку жорсткія, і разгоны светлашумавыя гранатамі і слёзатачывым газам.

Тады людзі пайшлі ў бок "Плошчы Перамен", куды апошнія дні тысячы беларусаў прыйшлі з кветкамі і лампадкамі, каб аддаць памяць збітаму 12 лістапада невядомымі і памерламу Раману Бандарэнка. Ну а потым сюды прыехалі тысячы сілавікоў. У людзей паляцелі зноў светлашумавыя гранаты. Пратэстоўцы ў счэпцы ахоўвалі мемарыял Раману Бандарэнку — такога маштабу месца памяці ў Беларусі не было з часоў трагедыі на Нямізе ў 1999-м годзе. Але дэманстрантаў атачылі, усіх забралі, а мемарыял знішчылі.

Выйсці з дому на "Плошчы Перамен" зараз можна толькі па пашпарце — тыя, невядомыя чакаюць пратэстоўцаў, якія схаваліся ў кватэрах навакольных дамоў. На дадзены момант "Вясна" паведамляе пра больш за 1000 затрыманых. У спісах валанцёраў — каля 1300 прозвішчаў. Сярод іх — 23 журналісты. Кацярына Андрэева ​​з "Белсата" змагла паведаміць, што ёй ставяць у віну крымінальны артыкул 342 — "арганізацыя групавых дзеянняў".

Якім гэты дзень запомніцца мінчанам — глядзіце ў фота карэспандэнтаў "Еўрарадыё", "Радыё Свабода", TUT.by, "Наша Ніва", "Белсат".

 

Дым ад светлашумавой гранаты ў раёне метро "Пушкінская" / "Радыё Свабода"
Мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму каля станцыі метро "Пушкінская" / "Радыё Свабода"
Сілавікі не даюць сабрацца пратэстоўцам / "Радыё Свабода"
Спроба дэманстрантаў дайсці ад "Пушкінскай" да "Плошчы Пераменаў" / Еўрарадыё
Ахова Палаца Незалежнасці / "Белсат"
Затрыманні ў Мінску / "Белсат"
Пратэстоўцы 15 лістапада 2020 года / "Белсат"
Тыповы Мінск восенню 2020 года / "Белсат"
"Плошча Перамен" да прыходу сілавікоў / "Белсат"
Дзяўчына плача ля мемарыяла Раману Бандарэнку / "Белсат"
Пратэстоўцы ў раёне "Плошчы Перамен" / "Белсат"
Сілавікі і дзяўчына / TUT.by
Мемарыял Раману Бандарэнку / "Наша Ніва"
Мемарыял Раману Бандарэнку / "Радыё Свабода"
Жанчыны ў счэпцы абараняюць мемарыял ад сілавікоў / "Наша Ніва"
Людзі, акружаныя сілавікамі, абараняюць мемарыял / TUT.by
Сілавікі на "Плошчы Пераменаў" / "Белсат"
Сілавікі на "Плошчы Пераменаў" / "Белсат"
Людзі ўцякаюць ад светлашумавых гранат на "Плошчы Перамен" / "Белсат"
Начальнік АМАПу Балаба вядзе "дыялог" з абаронцамі "Плошчы Перамен" / TUT.by
"Плошча Пераменаў" да прыходу сілавікоў / "Белсат"
Мемарыял Раману Бандарэнка пасля "зачысткі" / TUT.by
Стыхійны мэмарыял на Нямізе / Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі