Выдавецтва "Янушкевіч" атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію

27/09/2024 - 16:37

Выдавец Андрэй Янушкевіч

Асацыяцыя амерыканскіх выдаўцоў прысудзіла прэміі Freedom to Publish беларускаму выдавецтву "Янушкевіч", паведамляе AP. Як патлумачылі ў асацыяцыі, выдавецтва "прадэманстравала мужнасць і стойкасць у абароне свабоды слова".

"Кіраўнікі выдавецтва "Янушкевіч" прайшлі праз цэнзуру, зведалі турэмнае зняволенне і вытрымалі выгнанне. І ўсё гэта дзеля сваёй місіі — даць чытачам літаратуру на беларускай мове", — цытуе АР Марыю Палантэ, генеральную дырэктарку і прэзідэнтку асацыяцыі выдаўцоў.

Выдавецтва "Янушкевіч" было заснаванае дзесяць гадоў таму выдаўцом Андрэем Янушкевічам. У траўні 2022-га Янушкевіч адкрыў у Мінску кнігарню "Кнігаўка", але яна змагла папрацаваць толькі адзін дзень. Пасля візіту дзяржпрапагандыстаў у кнігарню прыйшлі сілавікі, якія затрымалі Янушкевіча і канфіскавалі 200 кніг.

Цяпер выдавецтва працуе ў эміграцыі, крама "Кнігаўка" працуе ў Варшаве. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі