Выдаткі на харчаванне ў дзіцячых садках і школах павысілі на 5%

09/02/2017 - 07:49

У Беларусі грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў ва ўстановах адукацыi павышаны на 5%. Гэта прадугледжана пастановай, якую прыняў Савет міністраў (№ 95 ад 3 лютага 2017 года).

Прэс-служба ўрада інфармуе, што павялічаны грашовыя нормы выдаткаў на харчаванне ва ўстановах дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі, а таксама ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі, у аздараўленчых лагерах. Грашовыя нормы выдаткаў павялічылі і на харчаванне ўдзельнікаў адукацыйных мерапрыемстваў з ліку асоб, якія навучаюцца ва ўстановах адукацыі.

У адпаведнасці з дакументам, кошт харчавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі (у залежнасці ад узросту дзіцяці і яго часу знаходжання ў гэтай установе) складзе ў сярэднім ад 41,14 да 77,44 рубля ў месяц, у агульнаадукацыйных школах (таксама ў залежнасці ад яго ўзросту і часу знаходжання) — ад 1,5 да 5,14 рубля ў суткі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі