Па парадку: Харукі Мураками, Цань Сюэ і Джэральд Марнейн / euroradio.fm
Імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі пачнуць абвяшчаць з панядзелка 5 кастрычніка. Сярод узнагарод найбольш абмяркоўваемай з'яўляецца прэмія па літаратуры. На яе актыўна робяць стаўкі, а літаратурныя выданні складаюць свае спісы з найбольш верагоднымі прэтэндэнтамі.
За некалькі дзён да абвяшчэння імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры букмекеры вызначыліся з тройкай сваіх фаварытаў.
Найбольш шансаў — адзін да дзесяці — даюць кітайскай пісьменніцы-авангардысцы Цань Сюэ. Следам у рэйтынгу ідзе японскі аўтар Харукі Мураками (14 да аднаго). Замыкае тройку найбольш верагодных уладальнікаў прэміі аўстралійскі пісьменнік і эсэіст Джэральд Марнейн (16 да аднаго).
У лідарах прэтэндэнтаў, калі верыць букмекерам, таксама амерыканскі класік постмадэрнізму Томас Пінчан і мексіканская пісьменніца Крысціна Рывера Гарса.
Сапраўдныя імёны прэтэндэнтаў, гэта значыць хто быў вылучаны на атрыманне прэміі, застаюцца таямніцай на працягу 50 гадоў.
У 2015-м лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры стала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут