Мэта паездкі — ажыўленне партнёрскіх сувязей паміж гарадамі-пабрацімамі / LookByMedia
Група прадстаўнікоў федэральнай зямлі Бранднбург плануе ў лістападзе прыехаць у Беларусь. Пра гэта паведамляе палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Паводле яго дадзеных, арганізатар праекта — дэпутат ландтага Брандэнбурга ад фракцыі "Саюз Сары Вагенкнехт" (ССВ) Свен Харнаўф. Як адзначае Фрыдман, мэта паездкі — ажыўленне партнёрскіх сувязей паміж гарадамі-пабрацімамі: Франкфуртам-на-Одэры і Віцебскам, а таксама Мінскам і Патсдамам.
Харнаўф прадстаўляе палітычную сілу, якая выступае за адмену санкцый супраць Расіі і супраць ваеннай падтрымкі Украіны. Паводле слоў Харнаўфа, наступная паездка запланавана ў Расію.
Фрыдман лічыць, што візіт у Беларусь павінен стаць своеасаблівай праверкай перад кантактамі з Расіяй. Паводле яго слоў, перадвыбарчая кампанія ССВ на земскіх выбарах у Саксоніі-Анхальт, Мекленбургу-Перадняй Памераніі і Берліне ў значнай меры будавалася на антыўкраінскіх наратывах і заклікax да нармалізацыі адносін з Расіяй.
Ён адзначыў, што ў Саксоніі-Анхальт партыя пераадолела пяціпрацэнтны бар'ер. На думку Фрыдмана, гэта, хутчэй за ўсё, дапаможа "Альтэрнатыве для Германіі" прыйсці да ўлады ў гэтай зямлі. У Берліне і Мекленбургу-Перадняй Памераніі фракцыя ў парламент не прайшла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут