Пашпарт Новай Беларусі / LookByMedia
Крыніцы Еўрарадыё сцвярджаюць, што выбары ў Каардынацыйную раду, запланаваныя на 11–17 траўня 2026 года, могуць быць перанесены. Але ж верагоднасць такога сцэнару невысокая. Хутчэй за ўсё, галасаванне адбудзецца так, як і было запланавана.
Усё вырашыцца сёння ўвечары падчас пазачарговага пасяджэння выбарчай камісіі КР. Там будуць абмяркоўваць сітуацыю з кампаніяй Sumsub, якую абралі падрадчыкам для ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў галасавання.
Паводле нашых крыніц, нягледзячы на факт уцечкі, які кампанія прызнала ў лютым 2026 года, яна ўсё ж мае больш сур’ёзную рэпутацыю, чым гэта цяпер спрабуюць прадставіць.
Яна цесна супрацоўнічае з Інтэрполам у праектах па барацьбе з AI-махлярствам. А сярод яе кліентаў — не толькі крыптабіржы, але і глабальныя кампаніі, такія як Avis і Duolingo.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут