Кіраўнік Беларусі падчас парламенцкіх выбараў 17 лістапада / president.gov.by
17 лістапада падчас галасавання за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Еўрарадыё публікуе найбольш цікавыя цытаты кіраўніка Беларусі.
"Я сваю кандыдатуру прапаную на гэтых выбарах. Але калі людзі катэгарычна будуць супраць, я пярэчыць не буду, хоць, вядома, трохі перажываць буду".
"Я можа да 2025 года не дажыву [перахрысціўся]. Хочацца яшчэ пажыць, паглядзець, як дзеці малыя будуць расці. Я сінімі пальцамі за прэзідэнцкае крэсла трымацца не буду. Паверце, не такое мяккае гэта крэсла".
"Я заклапочаны, як будуць ацэнены мае дзеці. Як будуць успрыняты нашы выбары і на Захадзе, і на Усходзе. Але з гэтай нагоды парыцца не прывык. Я перажываю за тое, каб выбары былі пераведзены згодна нашым законам і Канстытуцыі. Мы іх праводзім для сябе. І я пасінелымі пальцамі трымацца за крэсла не буду, калі адмовіце мне ў даверы".
"Ведаеце, які адмоўны гандлёвы баланс у нас з Расіяй? Пад 9 мільярдаў долараў. І дзе мне ўзяць гэтыя грошы, каб пакрыць дэфіцыт? Пакрываем на іншых рынках. Што ж гэта за саюз, калі мы кожны год губляем і губляем? Нам кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Як вынік, мы ўвесь час у эканоміцы нешта губляем, губляем і губляем. Выбачайце, нахрана патрэбны каму такі саюз?"
"Я ніколі не хаваў, што мы будзем падтрымліваць нейкіх ініцыятыўных справядлівых кандыдатаў. Гэта нармальна. Мяне могуць крытыкаваць за гэтыя словы, але так жа робяць у любой краіне. Клопат усіх уладаў у Беларусі — захаваць дзяржаву. Захаваць суверэнітэт і незалежнасць. Парламенту трэба гэта ўвасобіць у законах. А законы — гэта правілы жыцця ў грамадстве. Вось гэта галоўнае".
"Вы думаеце, інвестарам ёсць справа, легітымны ў Беларусі парламент ці не? Ды ім пляваць! Ім патрэбен бізнес-клімат у краіне добры".
"Я нічога не абяцаў. Я заяўляў, што нам трэба ісці да гэтага. Гэта было б бесталкова і па-дурному заяўляць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю. Я абяцаў, што мы будзем над гэтым працаваць. Што над гэтым будуць працаваць класныя спецыялісты з Канстытуцыйнага суда. Новыя элементы мне ўжо прадстаўлены. Я паглядзеў і вырашыў, што на падставе шматлікіх прапаноў мы можам пераходзіць да наступнага этапу. Напэўна, сфармуем больш шырокую групу. Тэрміны ніякія я ставіць не буду ".
"Мяне ўжо пахавалі два тыдні таму. Даведаўся, праўда, пра гэта, калі на лыжаролерах 15 кіламетраў бег. Здзівіўся. Але кажу прэс-сакратара: ну, нічога, адрадзімся".
"Я ведаю ролю гэтага чалавека. Каліноўскі быў нашым грамадзянінам, жыў і працаваў на нашай тэрыторыі. Але там шмат нюансаў. Я перасцярог нашых гісторыкаў і навукоўцаў, што нам тут не трэба удараць ў палітыку. А косткі варушыць не трэба — хай спакойна там ляжыць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.