Вясёлыя спартсмены зняліся для календара МУС Беларусі

30/03/2021 - 14:23

Вясёлыя спартсмены зняліся для календара МУС Беларусі, паведамляе "Трыбуна". Усе яны ўваходзяць у спартыўную каманду Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта — Анастасія Мірончык-Іванова, Любоў Чаркашына, Аляксандр Багдановіч і іншыя.

У МУС вырашылі не ілюстраваць каляндар на 2021 год здымкамі з разгону пратэстаў, а паставілі фота спартсменаў — падчас спаборніцтваў, і ў міліцэйскай форме.

Як вядома, частка беларускіх спартсменаў падтрымалі мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў, іншая частка выступіла ў падтрымку ўлады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі