Вярхоўны суд ЗША адмяніў свае рашэнне аб праве жанчын на аборт

24/06/2022 - 19:03

Вярхоўны суд ЗША адмяніў сваё рашэнне 1973 года, якое прызнавала за жанчынамі права на аборт па ўласным жаданні. Пра гэта паведамляе амерыканская радыё, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім.

Цяпер гэтае права будзе вырашацца на ўзроўні заканадаўства кожнага штата. У кансерватыўна настроеных штатах Поўдня і Сярэдняга Захаду ЗША гэта можа прывесці да фактычнай забароны абортаў. Гэта мінімум 26 штатаў.

Рашэнне аб праве жанчын перарваць непажаданую цяжарнасць было прынятае ў 1973 годзе па іску пацыенткі Нормы Маккорві, якая выступала пад псеўданімам Джэйн Роў. У яе ўжо было двое дзяцей, трэцяя цяжарнасць была нежаданай. Аднак законы штата Тэхас дазвалялі аборт толькі пры наўпроставай пагрозе жыццю маці. Тады Вярхоўны суд пастанавіў, што жанчыны ва ўсіх штатах ЗША ў першым трымэстры цяжарнаці маюць права на аборт незалежна ад прычынаў.

Сёння суд адмяніў гэты вердыкт. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі