Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Цярэшчанкі на Цэнтравыбаркам

15/09/2015 - 08:48

16 верасня судовая калегія па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда разгледзіць скаргу Віктара Цярэшчанкі на Цэнтрвыбаркам. Палітык абскарджвае адмову ЦВК рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты, паведамляецца на сайце суда.

Працэс будзе адкрытым. Яго пачатак прызначаны на 11-ю гадзіну.

Нагадаем, што ініцыятыўная група Віктара Цярэшчанкі здала 130 тысяч подпісаў, але тэрытарыяльныя выбаркамы прызналі сапраўднымі толькі каля 7000. З гэтай нагоды 10 верасня ЦВК адмовіўся рэгістраваць яго кандыдатам у прэзідэнты.

Сам Цярэшчанка 9 верасня заявіў у СМІ, што вырашыў зняцца з выбараў праз кепскі стан здароўя. 28 жніўня яго шпіталізавалі пасля выпітага ў мінскай кавярні маркоўнага фрэшу. Лекары казалі пра алергічны шок. Аднак палітык кажа, што не меў алергіі на прадукты. На яго думку, гаворка ідзе пра спробу атручання.

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 11 кастрычніка 2015 года.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі