Шары з кантрабандай, фота ілюстрацыйнае / Памежная служба Літвы
Аэрапорт Каўнаса прыпыняў працу ў ноч з 24 на 25 кастрычніка, пішуць літоўскія медыя. Абмежаванні былі ўведзены 24 кастрычніка ў 23:37 і дзейнічалі да 1:30 ночы 25 кастрычніка.
Рашэнне было прынята праз чарговае нашэсце паветраных шароў, падобных на тыя, што выкарыстоўваюць кантрабандысты для перавозкі цыгарэт з Беларусі.
У 2025 годзе працу Віленскага аэрапорта праз шары з Беларусі прыпынялі болей дзесятка разоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут