Міша Мавашы / t.me/novaya_europe
У Расіі загінуў Z-рэпер Міша Мавашы, які падтрымліваў вайну ва Украіне і збіраў гуманітарную дапамогу для расійскіх войскаў. Адны крыніцы пішуць пра неасцярожнае абыходжанне са зброяй, іншыя — пра самагубства.
Міша Мавашы (сапраўднае імя — Міхаіл Ніц) пацярпеў у выніку агнястрэльнага ранення. Пасля стрэлу яго шпіталізавалі у варонежскую клініку "Электроніка". Але ў дактароў не атрымалася яго выратаваць.
Акрамя музыкі, Міша Мавашы пазіцыянаваў сябе як расійскі нацыяналіст. У 2022 годзе ён заснаваў рух "Паўночны чалавек", які сярод сваіх мэтаў называе "кансалідацыю грамадзянаў на аснове славянскага этнасу" і "прасоўванне культуры рускіх і іншых славянскіх народаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут