Віталь "Вітушка" Трыгубаў
Беларускі добраахвотнік Віталь "Вітушка" Трыгубаў загінуў 19 кастрычніка ва Украіне падчас выканання баявой задачы. Паводле яго пабрацімаў, у апошнім баі ён прыкрыў сабой байцоў батальёна Hatred.
Трыгубаў быў сябрам і сакратаром "Маладога Фронту", ваяваў у падраздзяленнях "Волат" і "Тэрор". У лютым 2022 года ён быў сярод першых беларускіх добраахвотнікаў, якія выправіліся абараняць Кіеў.
Развітанне з Віталём адбудзецца 30 кастрычніка ў Кіеве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут