Вярхоўны суд Беларусі змякчыў прысуд галоўнаму фігуранту “справы 17”

06/06/2017 - 10:19

Вярхоўны суд Беларусі змякчыў прысуд галоўнаму фігуранту “справы 17”. Замест 20 гадоў Канстанцін Вілюга правядзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму 19 гадоў, інфармуе БЕЛТА.

Вілюга быў асуджаны Мінскім гарадскім судом у снежні 2016-га. Члены яго злачыннай супольнасці доўгі час куплялі ў Расіі і распаўсюджвалі псіхатропы пад выглядам курыльных сумесяў і міксаў. Злачынная дзейнасць старанна канспіравалася, праводзіліся мерапрыемствы па бяспецы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі