Вярхоўны суд атрымаў скаргу Валерыя Цапкалы на рашэнне ЦВК

17/07/2020 - 11:19

Вярхоўны суд Беларусі атрымаў скаргу Валерыя Цапкалы на рашэнне ЦВК аб яго нерэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты. Пра гэта паведамляе sb.by са спасылкай на прэс-службу суда. Сцвярджаецца, што скаргу атрымалі замоўным лістом 17 ліпеня. Напярэдадні ў "СБ. Беларусь сегодня" зрабілі выснову, што Цапкала і Бабарыка, "проста не знайшлі аргументаў для аспрэчвання рашэння ЦВК". Як бачым, гэта не так.

Скаргу на нерэгістрацыю Віктара Бабарыкі ў Вярхоўны суд падаваў юрыст Максім Знак. Аднак натарыяльную даверанасць, якую ён меў, у судзе не прызналі і адмовілі ў распачацці справы. Знак збіраўся падаць новую скаргу, а адвакаты мусілі наведаць у СІЗА КДБ Бабарыку, каб ён асабіста падпісаў дакумент.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі