Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон пра мову

25/04/2019 - 10:31

Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла закон пра мову. Галасаванне прайшло 25 красавіка, законапраект падтрымалі 278 дэпутатаў (з іх 106 прадстаўляюць "Блок Пятра Парашэнкі", 66 — "Народны фронт", па 21 — "Самапомач" і Радыкальную партыю, 16 — "Бацькаўшчыну", 7 — Волю народу", 4 — "Адраджэнне"). Супраць былі 38 дэпутатаў, 7 устрымаліся, а 25 не галасавалі.

Як інфармуе hromadske.ua, украінская мова — адзіная дзяржаўная. Дзеянне закону "Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай" не распаўсюджваецца на сферу прыватных зносінаў і здзяйснення рэлігійных абрадаў. Ён прадугледжвае, што кожны грамадзянін Украіны павінен валодаць дзяржаўнай мовай. Для дарослых будуць арганізаваныя курсы ўкраінскай мовы. Украінскай мовай павінны валодаць і карыстацца кіраўнікі дзяржавы, парламентары, суддзі, педагогі, медыкі і г. д. Можа быць прызначаны ўпаўнаважаны па абароне дзяржаўнай мовы. Прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць за парушэнні закону ў сферы выкарыстання дзяржаўнай мовы.

Закон пачне дзейнічаць праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі