Нацыянальны мастацкі музей / kp.ru
Вялізная чарга выстраілася на ўваход у Нацыянальны мастацкі музей Мінска, пішуць у сацсетках. Хвост чаргі даходзіць да суседняй вуліцы Карла Маркса!
Прычына трывіяльная — у якасці каляднага падарунка для беларусаў музейшчыкі зрабілі ўваход на экспазіцыю бясплатным.
Без квітка можна наведаць асноўную экспазіцыю, выставы і нават пабываць на канцэрце "Навагодні Чайкоўскі".
Графік работы музея 25 снежня: з 13:00 да 21:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут