Вялікі пажар у Маскве: гарыць 10-павярховы бізнес-цэнтр

03/06/2022 - 08:36

У Маскве загарэўся 10-павярховы цэнтр "Гранд Сетунь плаза", перадае "Інтэрфакс".  

На верхніх паверхах у ім могуць быць заблакаваныя агнём людзі. "Па папярэдніх даных, наведвальнікаў у бізнес-цэнтры не было. З ліку персаналу будынак пакінулі не ўсе. На верхніх паверхах могуць заставацца заблакаваныя агнём людзі", — заяўляюць ратавальнікі.

Пажару надалі пяты, самы высокі ранг складанасці. Агонь хутка распаўсюджваецца па будынку, у аздабленні якога шмат сінтэтычных матэрыялаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі