Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць маскоўскага патрыярха Кірыла

16/06/2022 - 13:20

Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць маскоўскага патрыярха Кірыла. Прычынай называецца выразная падтрымка расмйскай ваеннай агрэсіі ва Украіне.

Раней патрыярх трапіў пад санкцыі Украіны, але быў выкраслены з санкцыйнага спісу Еўрасаюза. 

Таксама ў брытанскі "чорны спіс" трапілі ўпаўнаважаная Расіі па правах дзіцяці Марыя Львова-Бялова — за прымусовую перадачу і ўсынаўленне ўкраінскіх дзяцей. Увайшлі ў яго і чальцы так званага "Камітэта выратавання міру і парадку" — арганізацыі, якая падтрымлвіае расійскае войска пры акупацыі Херсонскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі