Вялікабрытанія не прызнае вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Адпаведную заяву прыняло Міністэрства замежных спраў гэтай краіны.
Кіраўнік брытанскай дыпламатыі Дамінік Рааб назваў выбары ў Беларусі сфальсіфікаванымі. Ён заклікаў АБСЕ тэрмінова правесці расследаванне шматлікіх парушэнняў на выбарах і жудасных рэпрэсій, якія наступнічалі ім.
"Гвалт у дачыненні да мірных пратэстоўцаў у Беларусі жахае", — напісаў Рааб.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.