Вы ў вышуку: што рабіць і як пазбегнуць дэпартацыі і… вярбоўкі — эфір

16/11/2026 - 01:56

Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё

Рэпрэсіўная машына лукашэнкаўскага рэжыму працягвае працаваць, нягледзячы ні на якія “сігналы”. Ні на тыя, што падае сам рэжым Еўропе, ні на тыя, што прыходзяць з Еўропы ў Мінск, ні на сігналы з боку ЗША, ні на тыя намёкі, якія дасылаюць у Мінск пэўныя сілы з ліку дэмсіл. Затрыманні, прысуды і “пасадкі” па палітычных прычынах працягваюцца, кагосьці ўносяць у базы міждзяржаўнага вышуку, але кагосьці і выкрэсліваюць з баз тэрарыстаў, пераслед і спробы вярбоўкі беларусаў за мяжой не спыняюцца. Як і не спыняецца, а набірае моц заклік да неабходнасці з рэжымам “размаўляць”. 

Як змяняюцца метады трансгранічных рэпрэсій, якія апошнім часам выкарыстоўвае рэжым супраць беларусаў? Як дзейнасць лукашэнкаўскіх і пуцінскіх спецслужбаў у Еўропе ўплывае на працэсы легалізацыі беларусаў? Ці варта давяраць Лукашэнку і яго “сігналам” і як дэмсілам варта змяніць сваю стратэгію дзеяння ў новых умовах? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро “Legal status” Алесь Міхалевіч у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі