Візавае пагадненне паміж Беларуссю і ЕС можа быць падпісана да канца года

26/11/2019 - 15:21

Пагадненне Еўрасаюза аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю (як і пагадненне аб рэадмісіі) можа быць падпісана да канца 2019 года. Пра гэта 26 лістапада ў Віцебску заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў нашай краіне Дырк Шубель, інфармуе БЕЛТА.

Як вядома, нядаўна візавае пагадненне ўхваліў Савет ЕС. Шубель кажа, што цяпер ідзе інтэнсіўная праца над пагадненнем аб рэадмісіі.

Беларусь скончыла ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па пагадненнях з ЕС яшчэ ў верасні, і Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб іх падпісанні. Як чакаецца, шэнгенская віза для беларускіх грамадзян будзе каштаваць 35 еўра замест цяперашніх 60.

Дырк Шубель паведаміў, што з 1 снежня ў прадстаўніцтве Еўрасаюза ў Беларусі пачне працу новая каманда. Бюджэт на рэалізацыю праектаў у нашай краіне на наступны год складае 31 мільён еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі