"Вікторыя" са Смалявічаў выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі на траве

21/06/2024 - 14:33

"Вікторыя" — чэмпіён / facebook.com/hcvictoria.smolevichi.90/

"Вікторыя" са Смалявічаў выйграла чэмпіянат Беларусі па хакеі на траве сярод жаночых каманд. У рашаючым пятым матчы фінальнай серыі з "Мінскам" у асноўны час была нічыя (1:1) і ўсё вырашылі буліты (2:1). Серыя выйграна з лікам 3:2.

"Вікторыя" цяпер чатырохразовы чэмпіён нашай краіны. Бронза — у гродзенскага "Рытма".

smolevichi-24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі