Вікторыя Азаранка
На тэнісным турніры ў аўстралійскім Брысбене беларуска Вікторыя Азаранка (23-е месца ў рэйтынгу WTA) выйшла ў паўфінал.
У чвэрцьфінальным паядынку наша суайчынніца сустракалася з Аленай Астапенка (12) з Латвіі і выйграла ў яе — 6:3, 3:6, 7:5.
Сустрэча працягвалася 2 гадзіны 30 хвілін.
Не выключана, што паўфінал турніру стане беларускім. Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца пары Арына Сабаленка (Беларусь) — Дар'я Касаткіна (Расія).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут