Беларуска Вікторыя Азаранка (25-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру Australian Open.
Яна перамагла ўкраінку Эліну Світоліну (17) — 6:0, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 7 хвілін.
Далей Азаранка будзе сустракацца з чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (4).
Australian Open Азаранка выйгравала двойчы запар — у 2012 і 2013 гадах.
Працягвае змагацца ў адзіночным разрадзе і яшчэ адна нашая суайчынніца — Арына Сабаленка. Заўтра другую ракетку планеты ў 1/16 фіналу чакае сустрэча з чэшкай Маркетай Вандроўшавай (41).
У 1/32 фіналу парнага жаночага разраду беларуска Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова прайгралі бельгійска-расійскаму дуэту Элізэ Мертэнс / Вераніка Кудэрметава — 7:6 (7:5), 6:3, 6:3.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут