На тэнісным турніры ў амерыканскім Цынцынаці беларуска Вікторыя Азаранка (40-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/16 фіналу.
У паядынку 1/32 фіналу, які адбыўся 13 жніўня, наша суайчынніца выйграла ў швейцаркі Белінды Бенчыч (12). Першы сэт застаўся за Азаранка — 6:4. На пачатку другога сэта пры ліку 1:0 на карысць беларускай тэнісісткі Бенчыч атрымала траўму і не змагла працягнуць гульню.
Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца матчу паміж харваткай Доннай Векіч (26) і чэшкай Кацярынай Сіняковай (38).
Раней у 1/16 фіналу выйшлі яшчэ дзве беларускія тэнісісткі — Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Дарэчы, у другім крузе Сасновіч будзе гуляць супраць першай ракеткі свету — японкі Наомі Осакі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.