Вікторыя Азаранка вярнулася на тэнісны корт праз паўтара месяца пасля родаў

07/02/2017 - 09:11

Беларуска Вікторыя Азаранка пачала трэніроўкі на корце ўсяго праз паўтара месяца пасля родаў, піша by.tribuna.com. Да гэтага яна займалася практыкаваннямі па АФП.

У госці да самай вядомай беларускай тэнісісткі наведалася першая ракетка свету Серэна Уільямс. Фотаздымкі з трэніровак і сустрэчы спартовак з'явіліся ў сацыяльных сетках.

Дарэчы, пасля перамогі на "Australian Open" Серэну Уільямс спыталі, ці сумуе яна па суперніцтве з Марыяй Шарапавай і Вікторыяй Азаранка. Яна выказала надзею, што Азаранка хутка вернецца на корт. "Мне здаецца, будзе выдатна, што канкурэнцыя ўзмоцніцца. Для мяне Вікторыя заўсёды была выдатнай саперніцай. Гуляць з ёй заўсёды выдатна", — заявіла амерыканка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі