На тэнісным турніры ў кітайскім Ухані беларуска Вікторыя Азаранка (47-е месца ў рэйтынгу WTA) знялася са спаборніцтваў. Прычынай называецца траўма пляча ў беларускай спартоўкі.
У 1/32 турніру наша суайчынніца павінна была гуляць з прадстаўніцай Харватыі Доннай Векіч (21).
Такім чынам, на турніры ва Ухані з беларусак засталася толькі Арына Сабаленка (14). У першым раўндзе яна перамагла яшчэ адну нашу суайчынніцу Аляксандру Сасновіч (51) — 6:1, 6:2.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.