Ірына Сідорская / Еўрарадыё
У сітуацыі, калі палітыкі, актывісты ці проста чытачы выказваюць незадаволенасць працай медыя і журналістаў, нічога новага няма. Не так напісалі, не таго пакрытыкавалі, на таго ўвагі недастаткова звярнулі — такое гучала не аднойчы ў адрас любога СМІ. Асабліва любяць гэтую тэму палітыкі, якім перападае крытыкі ад журналістаў. Прычым як ад улады, так і з апазіцыі. Журналісты адстойваюць сваё права на крытыку. Але ім кажуць, што гэтым правам валодае і іншы бок.
Дзе мяжа паміж нармальнай публічнай крытыкай медыя і палітычным ціскам на іх? Ці азначае незалежнасць медыя, што грамадства не можа пытацца пра якасць іх працы, выбар тэм і экспертаў, стандарты? Якія ўвогуле могуць быць механізмы падсправаздачнасці медыя, каб гэта не ператваралася ні ў ціск праз донараў, ні ў карпаратыўнае “нас нельга чапаць”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут