Вікторыя Азаранка плануе вярнуцца на корт на турніры ў Оклендзе у 2018 годзе

21/11/2017 - 19:21

Па звестках ад арганізатараў, тэнісістка Вікторыя Азаранка хоча вярнуцца на корт на турніры ў новазеланскім Оклендзе, паведамляе суполка яе фанатаў у сацсетцы "Вконтакте". Спаборніцтвы пройдуць з 1 па 6 студзеня 2018 года. 

Пакуль што беларуска чакае рашэння суда наконт апекі над яе сынам. Яна спадзяецца, што гэтае рашэнне дасць ёй магчымасць падарожнічаць па турнірах з дзіцем.

Канчаткова спіс удзельнікаў турніру ў Оклендзе не зацверджаны. На цяперашні час пацверджаны ўдзел Караліны Вазняцкі, Агнешкі Радваньскай і дзеючай чэмпіёнкі Лорэн Дэвіс.

Згуляць у Оклендзе Азаранка зможа дзякуючы wild card ад арганізатараў. Цяпер беларуска займае 205-е месца ў рэйтынгу WTA, што не дазваляе ёй наўпрост трапіць у асноўную сетку спаборніцтваў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі