Вікторыя Азаранка лічыць, што ёй патрэбны перапынак

19/09/2018 - 07:56

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заявіла, што ёй патрэбны адпачынак перад наступным сезонам. Такая заява прагучала пасля яе перамогі над японкай Курумі Нарай на турніры ў Токія — 6:4, 7:5.

Азаранка мяркуе, што ў матчы з Курумі яна гуляла не вельмі добра. "Думаю, мне патрэбны перапынак, каб добра патрэніравацца перад наступным сезонам. Гэта быў цяжкі год, і мая падрыхтоўка была не лепшай. У мяне не было той колькасці тыдняў на падрыхтоўку, як хацелася б. Але да наступнага сезону я буду гатовая, гэта дакладна", — цытуе "Прессбол" словы Азаранка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі