Віктар Шэйман прывёз прэзідэнту Зімбабвэ меч (фота)

12/09/2018 - 11:40

Віктар Шэйман, упраўляючы справамі прэзідэнта Беларусі, прывёз прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве меч — падарунак на дзень нараджэння. Фота змясціла мясцовае выданне The Herald. Відавочна, Мнангагве падарунак спадабаўся. Шэйман перадаў яму прывітанне ад Аляксандра Лукашэнкі і запрашэнне наведаць Беларусь з афіцыйным візітам.

Выданне адзначае, што Шэйман — адна з найвышэйшых службовых асоб Беларусі. Ён прыехаў, каб адсачыць выкананне інвестыцыйных дамоваў. 

Прэзідэнт Зімбабвэ чытае сваё імя. Фота: herald.co.zw

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі